?

Log in

No account? Create an account
блог "ЛіМа" [entries|archive|friends|userinfo]
Літаратура і Мастацтва

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Прэзентацыя кнігі выбраных твораў Вінцука Адважнага [Dec. 5th, 2011|10:20 am]
Літаратура і Мастацтва

bellitmuseum
7 снежня а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13, Траецкае прадмесце) адбудзецца прэзентацыя кнігі выбраных твораў Вінцука Адважнага з серыі “Беларускі кнігазбор”.

У мерапрыемстве прымуць удзел укладальнік кнігі Ірына Багдановіч, літаратуразнаўцы Адам Мальдзіс, Кастусь Цвірка, гісторык Наталля Гардзіенка, паэт Міхась Скобла. У выкананні акцёра і рэжысёра Беларускага радыё Алега Вінярскага, а таксама літаратурнага студэнцкага гуртка “Альтанка” прагучаць урыўкі з твораў паэта. Ансамбль Архікафедральнага хору выканае малітву Кірылы Тураўскага “Дай, добры Божа...”, якая была перакладзена на сучасную беларускую мову Вінцуком Адважным і пакладзена на музыку Гаем Пікарда.

Уваход вольны.
LinkLeave a comment

15 студзеня фінал "Фэсту аднаго верша" [Jan. 12th, 2011|01:26 pm]
Літаратура і Мастацтва

vika_trenas
Сябры! Запрашаем вас на фінал "Фестывалю аднаго верша" (падрабязней тут: http://vika-trenas.livejournal.com/139997.html).
Збіраемся паслухаць добрую паэзію 15 студзеня (субота) у музеі Янкі Купалы.
Пачатак у 17.00. Будуць прыемныя сюрпрызы ад арганізатараў і перфоманс ад Адама Шостака. Уваход вольны.
LinkLeave a comment

Акцыя на плошчы жорстка разагнаная на Камунікат.org [Dec. 20th, 2010|09:45 am]
Літаратура і Мастацтва

kamunikat
Сёньня Kamunikat.org будзе таксама інфармаваць пра падзеі ў Менску, дзе ўчора АМАП жорстка разагнаў мірны мітынг, у якім удзельнічала паводле розных ацэнак ад 20 да 40 тысячаў людзей.
Сотні затрыманых пасля акцыі на плошчы
20-12-2010


Радыё Рацыя 
Віталь Рымашэўскі арыштаваны. Палітыка схапілі супрацоўнікі міліцыі пасля таго, як ён выйшаў са шпіталю, куды быў змешчаны пасля атрыманых пашкоджанняў. Уладзіміра Някляева забралі проста са шпіталю.


Тым часам у турме на Акрэсціна працягваюць збіваць затрыманых удзельнікаў акцыі.Па словах актывісткі Валерыі Чарнаморцавай схопленыя паспелі патэлефанаваць з турмы і распавесці прозвішчы некаторых прысутных:- Мне тэлефанаваў Сяржук Аненкоў, іх завезлі на Акрэсціна. Я запісала тут прозвішчаў 10-15 – Сяржук Аненкоў, Сяржук Сай, В... Болей...
LinkLeave a comment

УВАГА!!!!! КОНКУРС!!!! [Sep. 26th, 2010|03:43 am]
Літаратура і Мастацтва

determinanta

Ты краў дабро  чужых кватэр?

Цябе кусаў эрдэльтэр’ер?

Ты пішаш лепш,

Чым Жыбуль з Джэці?

Ты трызніш быць у літ сусвеце?

Уласны зборнік сярод мар?

Цябе чакае “БРАМА МАР”!!!!

 

Творцы! Паэты, празаікі, крытыкі, перакладчыкі і драматургі! Пачаткоўцы і аксакалы! Аматары і прафесіяналы!

   Адкрыты конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў “Брама мар” ПАЧАЎСЯ!

   Каб узяць удзел, дашлі свой тэкст сюды: Belaya_kostka@mail.ru або прынось на кафедру літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ (гэта на Кальварыйскай, 9, аўд. 319)

   Тэксты разглядаюцца журы па 5 намінацыях: паэзія, проза, крытыка, драматургія, пераклад. Апошні дзень падачы тэкстаў – 4 лістапада. Хто падаецца раней – атрымлівае больш увагі!

   Палажэнне пра Адкрыты конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў “Брама мар” можна знайсці на сайце www.journ.bsu.by.




Link3 comments|Leave a comment

літаратурны экспрэс [Jul. 17th, 2010|01:47 pm]
Літаратура і Мастацтва

raznokolerovaya
[Tags|, , ]

 МІФ -- ПЛАКАТ -- НАЦЫЯ

Пралятаюць ландшафты за вокнамі літаратурнага экспрэса. Звыклыя краявіды сыходзяць, новыя разгортваюцца горнымі хрыбецінамі кніг, на іх узбіраецца зялёнае ўзлессе крытыкі, па іх блукаюць самотныя чытачы… Запавольваць хаду састава там, дзе цікава і можна купіць гарачыя піражкі ці ананасы, сёння просім чалавека, які зрабіў назіранне за літаратурай і дапамог у заблукалым на старонках турыстам сваёй працай. Апошнія гадоў сем ці не штодня ёй даводзіцца пісаць пра літаратуру “ў нумар” (што значыць: здаваць тэкст у дзень атрымання задання) і пры гэтым намагацца не ахвяраваць хуткасці ― якасцю. Зрываем стоп-краны разам з пісьменніцай, крытыкам, журналістам і культурным аглядальнікам “СБ ― Беларусь сегодня” Людмілай Рублеўскай.

З “Літаратурнага прадмесця” шляхі на ўсе бакі

― Пані Людміла, Вы шмат гадоў ведзяце суполку “Літаратурнае прадмесце”, дзе размаітыя творцы, ад неафітаў да майстроў слова, збіраюцца, каб пачуць і пакрытыкаваць тэксты адно аднаго, чамусьці навучыцца. Адкрыццё новай спецыяльнасці на журфаку ўскалыхнула цэлую хвалю дыскусій пра тое, ці можна выхаваць творцу ― мастака, пісьменніка…

― Творцы ― як рэдкія расліны: трэба ведаць, калі яшчэ трымаць пад шклянкай, калі выносіць на свежае паветра, калі падкарміць і калі падрэзаць. І калі перастаць няньчыцца. Дакладна гэтую навуку яшчэ ніхто не акрэсліў — і наўрад ці гэта магчыма. Калісьці я нават напісала пра гэта артыкул, які назвала “Галерэя для ананасаў”. Калі памятаеце, ёсць такі вобраз у “Майстры і Маргарыце”: прыслужнікі Воланда мяркуюць, што насельнікам Дома Грыбаедава там добра гадавацца, як ананасам у аранжарэі, але ж на ананасы часам гніль нападае… Навучыць быць пісьменнікам немагчыма. А вось стварыць асяродак, дзе тое, што чалавеку дадзена, вырасла б максімальна, не толькі можна. Гэта патрэбна. Добра гаварыць пра таленты, якія заўсёды праб’юцца, нават праз асфальт. Калі над табой асфальт — што зробіш, будзеш прабівацца і праз асфальт. А каб заміж асфальту — уробленая градка, творчасці мо і не пашкодзіла б, хто ведае. Прынамсі, на нейкім этапе творцу трэба і праз асфальт прабіцца, але на іншым этапе яму патрэбны асяродак, трэба патрапіць у аранжарэю. Максім Горкі дык у пэўны момант кінуў праходзіць “свае універсітэты” і паспрабаваў упісацца ў цывілізаваную інтэлігенцкую праслойку. Але ўсяму свой час: калі чалавек занадта рана патрапіць у сферу разнастайных творчых уплываў, яны яго перамелюць, зробяць падобным да іншых.
далейCollapse )
LinkLeave a comment

проза [Jul. 17th, 2010|01:27 pm]
Літаратура і Мастацтва

raznokolerovaya
[Tags|, ]

ВІТАЛЬ ВОРАНАЎ 
РЭКАНСТРУКЦЫЯ ДЗЯЦІНСТВА

БАЦЬКАМ – ЗА ТОЕ ШТО, НАВУЧЫЛІ ЛЮБІЦЬ ДЗЯДОЎ.
ДЗЯДАМ – ЗА ТОЕ ШТО, НАВУЧЫЛІ ЛЮБІЦЬ СВАЮ ЗЯМЛЮ.
СВАЁЙ ЗЯМЛІ – ЗА ЎСЮ АСТАТНЮЮ НАВУКУ.


Першы ўспамін 
Першы ўспамін? Здаецца, курыца з адсечанай галавою. Ейная галава ляжала на калодзе і сцякала крывёю, а сама курыца, ці дакладней ейнае абезгалоўленае цела бегала па двары, уцякала ад сваёй смерці, хаця ўжо было мёртвае... Напэўна, я не павінен быў убачыць тую сцэну, але гэткі мой першы ўспамін і нічога не паробіш.

Вушы
Адзяваючы мне касынку, бабуля акуратна выпрастоўвала закасаныя вушкі. Яна разумела, што гэта вельмі важная частка цела, бо вушы могуць і звянуць, і затрашчаць, і прапусціць нешта міма, і застрыгчы, і навастрыцца, і ўгразнуць, і ўлавіць, за іх могуць пацягнуць, у іх можна нешта ўвесці, іх можна заткнуць, і накруціць, і пратрубіць, і развесіць, на іх можа наступіць мядзведзь і нават сцены іх маюць. І бадай самае галоўнае, што ўсе бабулі добра ведаюць — вушы тапырацца з маленства.

Read more...Collapse )
LinkLeave a comment

абмеркаванне [Jul. 17th, 2010|01:15 pm]
Літаратура і Мастацтва

raznokolerovaya
[Tags|, , , , , , ]

 Аповесць Маргарыты Прохар «Восень у Вільнюсе»

Маё асабістае знаёмства з творчасцю Маргарыты Прохар пачалося з “Набліжэння”. Менавіта такую назву атрымала кніга пісьменніцы, якая выйшла ў 2003 годзе.

Буду шчырай... Вялікага захаплення ад прозы маладой пісьменніцы я не атрымала. Фактычна ўсе гісторыі падаліся празмерна сентыментальнымі, многія ― больш за тое! ― недарэчна-слязлівымі. Сюжэты выглядалі размытымі, героі... нават не рамантычнымі, а хутчэй блазнаватымі. Яны бясконца філасофствавалі вакол банальнага і шараговага, бясконца пакутавалі ад няспраўджанага кахання, спаткання, расстання... Ды яшчэ ўся гэтая, набіўшая аскоміну, прыродная атрыбутыка... ― штамп на штампе! Калі “неба”, то абавязкова “падобнае да жытнёвых васількоў”, калі “жаўранак”, дык, вядома ж, “ранішні” і “над вясновым полем”, калі “сосны”, то няйнакш як “гонкія”, а асенняе “лісце”, безумоўна, “залатое”... Большасць твораў з той кніжкі нагадвала сачыненні школьніцы-выдатніцы, якая добрасумленна вывучыла паэтыку класічнай літаратуры і ўзяла на ўзбраенне выяўленчыя сродкі папярэднікаў.

Пазней мне даводзілася чытаць творы Маргарыты Прохар у літаратурна-мастацкіх часопісах. Кожны раз, зразумела, уражанні былі адрознымі, але асноўныя мае “прэтэнзіі”, якія выклікала колішняе знаёмства, заставаліся.

І вось у “Маладосці” (№ 3, 2010) надрукавана новая аповесць Маргарыты Прохар пад назвай “Восень у Вільнюсе”...


Лада Алейнік

лада алейнік, ціхан чарнякевіч, марыя шамякіна, саша дорскаяCollapse )
Link2 comments|Leave a comment

да юбілею Уладзіміра Дубоўкі [Jul. 17th, 2010|11:32 am]
Літаратура і Мастацтва

raznokolerovaya
[Tags|, , ]

 Летуценнем прахаджу над краем…

Паэты бываюць розныя…
Ёсць маленькія паэты ад Бога. Здараюцца і буйныя “сярэднія” паэты. І паэты-легенды, якім не ўдалося зрэалізавацца. Пэўнае месца займаюць герметычныя “паэты для паэтаў”. Але асобна, як узвышшы, вылучаюцца нацыянальныя геніі: песняры, якім наканавана якасна перайначыць жыццё свайго народа, упісаць новую старонку ў агульначалавечую культуру. Менавіта геніем нацыянальнага маштабу з’явіўся да нас Уладзімір Дубоўка, з дня нараджэння якога сёлета споўніцца 110 гадоў.


Нарадзіўся У. Дубоўка 15 ліпеня 1900 года ў вёсцы Агароднікі на Пастаўшчыне. Скончыў Нова-Віленскую семінарыю (1918), працаваў настаўнікам на Тульшчыне, браў удзел у паходах Чырвонай Арміі. Яшчэ ў 1915 годзе яго бацькі аселі ў Маскве, якая і сталася для паэта асноўным месцам жыхарства. Там ён пачынаў вучыцца ў Маскоўскім універсітэце, там працаваў пры Наркамаце асветы РСФСР, там скончыў Вышэйшы літаратурны інстытут імя Валерыя Брусава, узначальваў Маскоўскую філію “Маладняка”. Потым Дубоўка разам з Адамам Бабарэкам, Язэпам Пушчам, Кузьмой Чорным і іншымі заснаваў легендарнае “Узвышша”. Выдаў зборнікі вершаў: “Строма” (Вільня, 1923), “Там, дзе кіпарысы” (Мінск, 1925), “Трысцё” (Мінск, 1925), “Credo” (Мінск, 1926), “Наля” (Масква, 1927). 

На жаль, яркую Дубоўкаву чыннасць перапынілі сталінскія рэпрэсіі 1930-х. І геній на доўгія гады далучыўся да паэтаў-фантомаў, паэтаў-легендаў, такіх, як Паўлюк Багрым, Альгерд Абуховіч. Па вяртанні з лагера Уладзімір Дубоўка па-ранейшаму жыў у Маскве.
Пісаў новыя вершы, казкі, аповесці для дзяцей. Перакладаў санеты Шэкспіра, паэмы Байрана. Выдаў “Выбраныя творы” ў двух тамах, зборнік “Пялёсткі” (1973). Шмат якія свае раннія вершы паэт перарабіў, і не ў лепшы бок… Відаць, вытраслі чэрці — як у ягонага героя — душу са скрыпкі. Але над Дубоўкам заўсёды лунаў дух таямніцы. Паэта не пакідалі легенды. Так і развітаўся ён са светам у 1976 годзе, загадаўшы нам загадку. Як і ўлюбёны ягоны Багдановіч…
далейCollapse )
LinkLeave a comment

інтэрв'ю [Jun. 18th, 2010|02:09 pm]
Літаратура і Мастацтва

raznokolerovaya
[Tags|, , ]

Сяргей Балахонаў: “Я пішу, не азіраючыся на модныя кірункі”

Пяць гадоў таму малады пісьменнік Сяргей Балахонаў выдаў сваю першую кніжку “Імя грушы”. Дэбют гомельскага настаўніка гісторыі атрымаўся гучны: палова крытыкаў і чытачоў была ў захапленні, ад другой жа паловы маладому літаратару дасталося на арэхі. Чытацкая аудыторыя пакутвала ад амбівалентных думак і меркаванняў, пакуль не вынесла нарэшце прысуд: у беларускую літаратуру вяртаюцца “вялікія формы”, а гэта добрая прыкмета, як бы яно там не было. Насамрэч, “Імя грушы” – гэта, безумоўна, з’ява ў нашай літаратуры: раман, паўнюткі алюзіяў, гумару, дзівоснай лексікі, незвычайны замес з гісторыі, фантастыкі, эзатэрыкі. Сам Балахонаў – таксама гучная з’ява ў беларускім культурным жыцці, гэткі шматгранны “чалавек-аркестр”: і гісторыю дзеткам выкладае, і постмадэрнісцкія творы піша, і песні перакладае. Карэспандэнт “ЛіМа” сустрэлася з пісьменнікам, каб пагаварыць пра поспех мінулы і пра тое, што чакаць нам у будучыні ад гомельскага постмадэрніста. 



інтэрв'юCollapse )
Link4 comments|Leave a comment

агляд часопісаў за красавік [Jun. 3rd, 2010|04:21 pm]
Літаратура і Мастацтва

raznokolerovaya
[Tags|, , , , ]

Эмоцыі з рознымі відамі сувязі

чытацьCollapse )
LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]