| А што там далей |
[May. 25th, 2010|05:15 pm] |
Публікацыя пад назвай “А што там далей?”, змешчаная ў “ЛіМе” 9 красавіка 2010 года, выклікала неадназначную рэакцыю чытачоў. Нагадаем сутнасць таго матэрыялу...
Выпускнікам філалагічнага факультэта БДУ было пра панавана напісаць невялікія эсэ – паспрабаваць зрабіць своеасаблівыя “прагнозы” адносна “будучыні айчыннай літаратуры”. Тры пытанні, на якіх студэнты павінны былі засяродзіць увагу, фармуляваліся такім чынам: 1) Твор часць якіх сучасных пісьменнікаў будзе запатрабаванай чытачамі ў сярэдзіне ХХІ стагоддзя? Якія творы сыдуць у маргіналіі, не будуць карыстацца ўвагай наступных пакаленняў? 2) Якія тэндэнцыі выявяцца ў нацыяналь най літаратуры ў сярэдзіне ХХІ стагоддзя? 3) Якія тэмы і праблемы будуць на ўвазе мастакоў слова праз 40 ― 50 гадоў? (Пры гэтым асобна адзначалася, што маюцца на ўвазе менавіта ўзоры сучаснай літаратуры, бо каштоў насць класічнай спадчыны сумневу не падлягае).
Зразумела, меркаванні студэнтаў ― суб’ектыўныя. У іх, як і ў кожнага чытача, ― свае густы, погляды, літаратур ныя прыярытэты. Таму зусім не дзіўна, што ў ацэнках творчасці адных пісьменнікаў яны кардынальна разы шліся, а наконт іншых ― аднадушна пагадзіліся.
Дацэнт Гомельскага дзяржаўнага універсітэта Ала Брадзіхіна прапанавала сваім студэнтам далучыцца да га воркі. Такім чынам, сёння ў чытачоў “ЛіМа” ёсць магчы масць пазнаёміцца з меркаваннямі навучэнцаў філалагічнага факультэта ГДУ.
(Л.А.)
Веру ў шчырасць Даўно сказана, што мінулае ёсць пачатак будучыні. Менаві та клопатам пра будучыню беларусаў як нацыі, якой суджа на існаваць на працягу многіх стагоддзяў, народжаны творы на гістарычную тэму. Таму я лічу, што скарбонку лепшых мастацкіх палотнаў, якія здоль ныя захапляць прыхільнікаў сапраўднай літаратуры на ступных пакаленняў, будуць складаць творы такіх сучасных аўтараў, як А. Дудараў, А. Наварыч, В. Іпатава. Галоўная ж задача пісьменнікаў нашага пакалення заключаецца, перш за ўсё, у тым, каб найбольш да кладна і шчыра адлюстраваць гістарычную праўду сённяшняга жыцця для наступных пакаленняў.
На маю думку, праз некалькі дзесяцігоддзяў пісьменнікі будуць пісаць так, як пісалі нашы класікі, у крайнім выпадку, не горш. Галоўнае, што патрабу ецца ад майстра слова, заклю чаецца, перш-наперш, у тым, каб твор быў напісаны пра ўдзіва і шчыра, бо хлусня, на ват зусім невялічкая па сваіх памерах, імгненна адчуваецца і такі твор, наўрад ці знойдзе свой шлях да сэрца чытача, выхаванага на лепшых узорах айчыннай класічнай літаратуры. Сюжэты твораў будуць усё больш захапляльнымі. У сувя зі з гэтым хачу ўзгадаць май го любімага пісьменніка Івана Шамякіна, якому, упэўнена, няма роўных у мастацтве ства раць займальны сюжэт. Калі ж гэта будуць вершаваныя радкі, няхай яны будуць падобныя на пяшчотныя і дужа сардэчныя “гісторыі ў вершах”, якія належаць пяру вядомай беларускай паэтэсы Е. Лось.
Хочацца верыць у тое, што праз некалькі дзесяцігоддзяў за кнігамі айчынных празаікаў і паэтаў будуць выстройвацца вялікія чэргі, а чытачы будуць нецярпліва чакаць адкрыцця кнігарні дзеля таго, каб набыць кожны новы твор, напісаны таленавіта і па-беларуску.
АЛЕНА ПАЎЛАВА, 5 курс Будучае за інтэлектуальным чытачом
Думаю, паступовае паніжэнне прамалінейнай умоўнасці мастацтва і імкненне да уніфікацыі ― вось прыкладны шлях развіцця беларускай літара туры ў наступныя 30 – 40 га доў. Межы паміж літаратурай і сапраўднасцю “размыюцца”. Мастацтва слова перастане быць мастацтвам у звыклай нам форме, стане толькі фік сацыяй гэтай рэчаіснасці, яе дубляваннем (эскалацыя плыні нон-фікшн у сучаснай літара туры ― таму пацвярджэянне).
Магчыма, з цягам часу відазменяцца формы традыцыйнасці. Вонкавы кансерватызм зменіцца больш складанай ус тойлівасцю ўнутраных фак тараў, якія арганізуюць літа ратуру. Сама традыцыйнасць пры гэтым не знікне – яна стане толькі менш прыкмет най. Мастацкі твор больш не будзе ўяўляцца скончаным і застылым “матэрыялізаваным” фактам. Кожны чытач зможа самастойна працягнуць сюжэт, па меры сваёй адукаванасці. То бок літаратура будзе адпавядаць запатрабаванням розных сацыяльных катэгорый, стане універсальнай.
Хуткасць змены стыляў і кі рункаў усё больш паскорыцца ― выразны знак іх надыходзячага канца. Аднак на змену вялі кім стылям і кірункам прыйдуць індывідуальныя стылі, роля якіх будзе павялічвацца па меры росту ў літаратуры асобаснага пачатку. Развіццё індывідуальных стыляў нароўні з велізарнымі магчымасцямі, якія яно адкрывае, звязана з вялікай небяспекай: з’яўленнем “псеўдастыляў”, штучна прыдуманых тэрмінаў і дэфініцый. Таму велізарнае зна чэнне будзе мець рост асабістай культуры чытача, здольнага зра зумець літаратуру.
Сярод сучасных творцаў, чые імёны стала асацыіруюцца з эксперыментальнай паэзіяй, безумоўна, застанецца ў гісторыі лі таратуры А. Разанаў, якога ўжо сёння можна назваць “жывым класікам”, сярод празаікаў гэтае месца, на мой погляд, належыць В. Казько. Магчыма, будуць ці кавымі для нашчадкаў лепшыя вершы В. Шніпа і А. Глобуса. Аднак у прозы апошняга з названых пісьменнікаў, думаю, будучыні няма. У межах развіцця “урбанфіласофіі”, якая можа стаць адной з дамінантных тэн дэнцый “новай літаратуры”, вы трываюць У. Арлоў, Г. Дубянецкая, а таксама маладая паэтэса В. Трэнас. Заўтрашні дзень працягне не толькі сённяшні, але і ўчарашні: паводле вартаснасці ацаніць сучаснае мастацтва можна толькі на фоне стагоддзяў. Якім будзе аблічча беларускай літаратуры праз 30 – 40 гадоў залежыць ад таго, што дзеля яе развіцця зробім сёння. Адзінае можна сказаць дакладна: будучае мастацтва слова не столькі за адыёзнымі памкненнямі саміх аўтараў і звышфіласофскім зместам іх твораў, колькі за інтэлектуальным чытачом.
АЛЕСЬ БАРАНОЎСКІ, 4 курс
Пераможа пасіянарнасць
Размаўляла напярэдадні з сяброўкай, таксама філолагам. Спытала яе: “А што будзе з беларускай літаратурай гадоў праз трыццаць, як лічыш?” Ду мала нядоўга: “Ведаю, што мае дзеці наўрад ці будуць чытаць творы па-беларуску…” Размаў ляла з настаўнікам са школы, якую скончыла, бо цікава па чуць меркаванне ўсебакова адукаванага і проста цікавага чалавека. Мой ранейшы на стаўнік па гісторыі ўпэўнены: “Літаратура ― культурны пра цэс, які адбываецца на працягу амаль чатырох тысячагоддзяў, і вось так узяць і скончыць сваё развіццё, а тым больш існаванне, не зможа”. Вось так. Як бачыце, акрамя песі містычных адказаў тыпу “ка нец беларускай літаратуры”, нямала і людзей, настроеных пазітыўна. Гэта прыемна. Сапраўды, пакуль жыве чалавек стваральнік культурнага пра цэсу, напрыклад, мой таленаві ты аднагрупнік Алесь, вершы якога друкаваліся неаднойчы (а жыць і пісаць ён будзе доў га), будуць і вынікі пачуццёвай дзейнасці творчай асобы.
Згадзіцеся, што многія кнігі сучасных, асабліва маладых, аўтараў цяжкавата знайсці ў кніжных крамах побач з атла самі і дапаможнікамі абітурыентам. Сёння ў пошуках упадабаных словатвораў дапамагае беларускі Internet, які ўжо наплёў усеабдымнае павуцін не сайтаў. Нягледзячы на выдаткі “сеціратуры” (суседства таленавітых і графаманскіх твораў), менавіта Internet у будучым дапаможа развіццю на шай літаратуры і, здаецца мне, можа адбыцца, што выкарыстанне яго павуцінава-сайта вай мовы народзіць новыя на прамкі ў літаратуры. Калі былі ўжо pager-вершы, быць можа, з’явяцца якія-небудзь незвычайныя net-вершы. Чым не но вае адгалінаванне ў паэзіі? У гэтым кантэксце трэба згадаць А. Хадановіча, які, магчыма, застанецца ў гісторыі беларус кай паэзіі як адзін з таленаві тых пачынальнікаў літаратуры на tut.by, што будзе плённа развівацца і далей.
Сучасны фармат беларускай літаратуры знаёміць нас з мноствам імёнаў і стракаціць тэкстамі на любы густ. Мы ўжо перастаём здзіўляцца той колькасці творцаў, што ўпры гожваюць сёння і без таго ха рызматычнае, шматнастраёвае аблічча нашай літаратуры. Але ці многія з іх застануцца ў па мяці? Дакладна, што з падручнікаў і хрэстаматый не знікне імя паэта-філосафа, паэта-рэ фарматара А. Разанава. Упэў нена, што ўшанавана будзе творчасць паэта-пасіянарыя А. Сыса. Магчыма, некаторыя творы постмадэрнісцкага ха рактару таксама стануць не толькі часовым захапленнем забаўкай для сучаснікаў. Маю на ўвазе гомельскага пісьменніка С. Балахонава. Ягоны зборнік “Імя грушы” падабаецца цікавым і інтрыгуючым сюжэтам, некаторыя часткі можна параўнаць са стылем Барыса Акуніна.
На пытанне “Што адбудзец ца з літаратурай?” смела ад казваю: літаратура адбудзецца і будзе адбывацца зноў і зноў, бо ў любыя часы жывуць пісьменнікі-пасіянарыі, якія вя дуць адзін з адным пераклічку праз стагоддзі і абараняюць святое ў літаратуры. Іх шмат, гэтых анёлаў-ахоўнікаў, і не толькі літаратуры, а і іншых відаў мастацтва.
А праз дваццаць-трыццаць гадоў беларускую літаратуру будуць рэабілітаваць, калі спатрэбіцца, дзеці маёй сяброўкі.
ВЕРА КРЫЎЦОВА, 4 курс
Застанецца сумленне
Для кожнага з нас заўтрашні дзень ― загадка. Цяжка нават адказаць, што можа здарыцца нават праз некалькі імгненняў ці хвілін з нашым жыццём. Вядома, што час ― гэта хутка плынная рака. Таму напісанае можа быць сёння актуальным, але заўтра апынуцца на запы леных паліцах. Сумленны пісьменнік ча сцей за ўсё хвалюецца за тое, што застанецца ад яго і пасля яго. Сапраўды, што здарыцца з беларускай літаратурай праз 30 – 40 гадоў? Ці працягнецца “эра малых жанраў”, або ізноў надыдзе час раманаў-эпапеяў? Сённяшняе пакаленне не лю біць чытаць. Ці жадалі класікі, каб іх чыталі ў сухім, бяздуш ным скарочаным варыянце? Адказаць няцяжка, але пачуц цё сумлення трапіць у буду чыню, на жаль, у скажоным выглядзе, кароткім пераказе бацькоў у стылі “што такое добра і што такое дрэнна”.
Магчыма, праз паўстагоддзя стануць папулярнымі кнігі ў адзін радок ці нават у адно сло ва. У сусветнай літаратуры гэта існуе і зараз. Нядаўна атрымаў узнагароду пісьменнік за твор, які складаецца з усяго толькі аднаго радка ― трох слоў, са змешчанымі ў кнізе ілюстра цыямі і крытычнымі камента рыямі. Мабыць, гэта і ёсць са праўдная эстэтыка, “мастацтва дзеля мастацтва”...
Набылі цікавасць электрон ныя варыянты кніг. Чалавек лянуецца сам шукаць патрэб ны твор, а часцей звяртаец ца да інтэрнет-рэсурсаў. Але якасць выкладзенага матэры ялу пакідае жадаць лепшага: памылкі ў напісанні, адсут насць многіх знакаў прыпын ку часта мяняюць нават сэнс твораў. Спажывец літаратуры развучыўся звяртаць увагу на якасць зместу і формы падачы кнігі. Траціцца і сама сутнасць назвы “кніга”.
Хто ведае, што будзе пасля? Галоўнае, каб беларуская літа ратура заўсёды займала пачэс нае месца ў агульнанароднай свядомасці і не страчвала су светнай вартасці. А вось кло пат пра змест і форму даўно ўжо застаўся за плячыма су часнікаў. Так, творы Р. Бараду ліна, Г. Бураўкіна, Н. Гілевіча, Д. Бічэль-Загнетавай ― новая класіка на рубяжы тысячагод дзяў. Запатрабаванымі будуць і творы на гістарычную тэму, і найперш проза Л. Дайнекі, Л. Рублеўскай і інш. Не стра ціць актуальнасці, на жаль, і тэма Чарнобыля, а таму будзе папулярнай паэзія і М. Мят ліцкага. З маладзейшага па калення ёсць шанц застацца ў гісторыі ў В. Жыбуля і зусім юнай яшчэ Вікі Трэнас.
Разважаючы пра магчымыя шляхі развіцця беларускай літаратуры ў ХХІ стагоддзі, узгадваю радкі А. Разанава з “Пункціраў”: “адна сцяжына ― і тая ў неба”.
Вікторыя АГЕЕВА, 3 курс
Прагнозы — няўдзячная справа
Вось каб даведацца, што з бе ларускай літаратурай праз 40 гадоў будзе!..
Gdyby, ah gdyby na wierzbie rosły grzyby... Жыве чалавек ― жыве яго цікаўнасць! І нічога ўжо з гэтым не зробіш.
Але вернемся да беларус кай літаратуры. Па-першае, тое, што яна будзе існаваць, ― гэта факт. Куды ж дзенуцца тыя творы, што ўжо напісаны? Надта ўжо складана ўявіць, што яны нейкім чынам проста знікнуць. Растварацца... Растануць... І адправяцца перася каць прасторы сусвету. Жах!
Ці, можа, іх спаляць? Уявіце: насуплены змрочны злыдня хо дзіць па бібліятэках ды кніж ных крамах, забірае ўсе кніжкі, а потым іх паліць. Яшчэ большы жах. Але бяда яго ў тым, што ён не будзе ведаць: да маёй ма ленечкай бібліятэкі ён дабрацца не зможа. І зноў ― беларускія кніжкі будуць існаваць. Па-другое, тое, што яна бу дзе развівацца, таксама факт. Пакуль існуюць тыя “вар’яты”, што захапляюцца беларускім словам і нават размаўляюць па-беларуску, літаратура на іх роднай мове будзе жыць, раз вівацца. Яны ж, гэтыя дзівакі, такія хітрыя: не проста сваёй літаратурай захапляюцца, яны і сваім дзецям дадумаюцца перадаць гэтае захапленне. А тыя дзеці ― сваім дзецям, а тыя ― сваім дзецям... Вось вам не такі ўжо складаны рэцэпт развіцця беларускага слова ў часе і прасторы. А вось каб яшчэ даведацца, хто з сучаснікаў будзе праз тыя 40 гадоў радаваць мяне сваімі шэдэўрамі... Куды ж мы дзенемся без усіх тых, хто за раз ужо стварае свае непаўтор ныя, вялікія творы. Напрыклад, цяжка будзе ўявіць літаратуру без такіх асоб, як Зміцер Віш нёў, Вольга Гапеева, Альгерд Ба харэвіч, Юрась Нераток. Хочаце праверыць? Сустрэнемся праз 40 гадоў. А ўвогуле, літаратура ― дама капрызная, наравістая. Хто ве дае, куды яе занясе. І не тое што праз 40 гадоў, а нават праз год. Будучыню занадта цяжка прад казваць...
Вольга ГРЫНЬ, 3 курс
У пошуках вартасці
Мяркую, што ў бліжэйшыя 30 – 40 год у цэнтры ўвагі мастацтва будзе нацыя, у све це стане модным адрознівац ца ад іншых роднай культурай (аднак не саломай і лапцямі). Таму ў беларускай літаратуры і крытыцы застанецца Пятро Васючэнка, з уласцівай яму шчырасцю і далікатнасцю; сёння права перавярнуць літа ратурны “пясочны гадзіннік” належыць гэтаму чалавеку.
Беларусь ператворыцца з Краіны Паэзіі ў Краіну Эсэ (эсэ, па сутнасці, ― самы бе ларускі жанр, які гарманіруе з нашым менталітэтам, жанр, блізкі людзям, здольным тонка адчуваць, павольна думаць; эсэ не дорыць букет кветак, яно заманьвае іх водарам). Безу моўна, лідэрамі ў гэтай галіне застануцца Уладзімір Арлоў і Валянцін Акудовіч, апошні, дарэчы, трывала замацуецца ў гісторыі літаратуры (і не толь кі) яшчэ і таму, што названы “беларускім філосафам” (гэта ўжо не святар-філосаф К. Ту раўскі, не пісьменнік-філосаф Кузьма Чорны).
У сённяшнім рэзкім папаў ненні колькасці жанраў аўта ры самі разгубяцца, любое пісьмо прыйдзецца назваць творам, а гэта небяспечна для літаратуры. Таму многія з аў тарскіх жанраў знікнуць ці, у лепшым выпадку, пачака юць свайго часу. Зменшыцца і колькасць аўтараў, многія з якіх сталі “пісьменнікамі” толькі дзякуючы лёгкаму пра цэсу выдання кнігі.
Аднымі з самых запатра баваных стануць кнігі Р. Ба радуліна. Будучы пенсіянер А. Хадановіч праз колькі год напіша чарговую кнігу і за станецца адным з самых папу лярных паэтаў першай паловы ХХІ стагоддзя. Працягне ўве кавечваць жыццё свайго па калення С. Прылуцкі. А вось творчасць З. Вішнёва, С. Мін скевіча, М. Мартысевіч і інш. хутчэй за ўсё будзе ўзгадвац ца толькі ў якасці прыкладу пры напісанні тэарэтычных работ пра сучасны літаратур ны працэс.
У прозе спрэчным, але папу лярным застанецца Ю. Стан кевіч, але хочацца, каб побач з’явіўся такі ж моцны па стылі, але больш светлы па тэматы цы пісьменнік. Не знікнуць з прозы і А. Федарэнка, А. Каз лоў і інш. Месца другога бо ку “празаічнага” медаля будзе чакаць свайго творцу.
А вось выратавальніка бе ларускай драматургіі ў блі жэйшым будучым я не бачу. Напісанае А. Макаёнкам па сённяшні дзень чакае тале навітага нашчадка, які здолее прыняць тыя жанрава-стылё выя і тэматычныя шляхі, якія былі адкрытыя з такой скру пулёзнасцю і ўважлівасцю. І. Сідарук, якога называюць самым таленавітым сучасным драматургам, на мой погляд, абсалютна далёкі ад жада ных вынікаў. Спробы паэтаў (Л. Дранько-Майсюк) і празаікаў (Ю. Станкевіч) напісаць п’есу таксама не зусім уда лыя.
Чаго мы наўрад ці дачакаемся ў бліжэйшыя два дзеся цігоддзі, дык гэта беларуска моўнага кітчу і літаратурнай рэкламы на вулічных шчытах. Беларуская літаратура моц на залежыць ад сацыяльна-гі старычных падзей. Хацелася, каб у будучым рашаючую ро лю адыграла мастацкасць, каб літаратура адштурхоўвалася не ад знешніх умоў, а ад унут раных, уласна мастацкіх. Ад нойчы беларуская літаратура вуснамі Кузьмы Чорнага малі ла: “Памажы мне, Божа, знай сці дзверы ў маю будучыню”. Дзверы даўно знойдзеныя, трэба проста падабраць правільны ключ, адзін з мноства магчымых.
ІРЫНА БАЖОК, 5 курс
Tribus verbis Што ж будзе з беларускай літаратурай праз 40 – 50 год? Большасць людзей цікавяць не творы ў любімым жанры, а “любімыя” (папулярныя, рас кручаныя, аўтарытэтныя, мод ныя) аўтары. Але гэтак адбыва ецца скрозь у свеце. Таму мала пісаць таленавіта, трэба быць яшчэ “прамацыйна апрацава ным”. А прамацыйна будуць апрацоўвацца ў беларускіх cродках масавай інфармацыі так званыя нацыястваральныя аўтары і творы.
Відавочна, што сённяшні чы тач ― не толькі спажывец ма савай культуры, але і яе выха ванец. Тое, што раней сарамлі ва хавалася, сёння становіцца “культурным мэйнстрымам”, а па сваей масавасці і ўздзе янні на фарміраванне густаў шырокай публікі часта значна пераўзыходзіць уплыў сур’ёз нага мастацтва. Адным словам, цяжка рабіць прагнозы. Але ёсць упэўненасць, што заста нецца-вернецца класіка: творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, М. Багдановіча, Ул. Караткеві ча і іншых.
Творчасць Р. Барадуліна, В. Бы кава, антыутопіі А. Ада мовіча не ўкладвалася ў афі цыйна вызначаныя рамкі, таму захаваецца надалей і будзе ці кавай для “пераборлівага” чы тача. Сярод старэйшага пака лення сучасных пісьменнікаў шмат тых, творы якіх сыдуць у нябыт, бо ўжо зараз з’яўляюц ца “нечытабельнымі” (думаю, што абыдземся без імёнаў). Застанецца, на маю думку, экзістэнцыяльная і постмадэр нісцкая літаратура, якая прад стаўлена плеядай не менш та ленавітых пісьменнікаў, чым класічная. Сярод такіх творцаў я асабліва вылучыла б А. Баха рэвіча, але вельмі шмат і роз нага “смецця”.
Увогуле роля і месца літа ратуры ў будучым грамадстве могуць быць з дастатковай грунтоўнасцю выяўлены ў тым выпадку, калі ў даследчай практыцы будзе ўлічвацца ўся складаная сукупнасць разна стайных фактараў, якімі абу моўліваецца і суправаджаецца літаратурны працэс. Як жа гэ та зрабіць? Можа, адбудзецца рост колькасці беларускіх лі таратурных выданняў? Вера годна, але гэта, на жаль, рэдка прыводзіць да росту іх якасці. Прарыў на замежныя рынкі? Няблага, але таксама наўрад ці паўплывае на ўвесь літара турны працэс, бо ён не стане масавым, толькі што ў выпадку аб’яднання беларускага куль турнага поля з нейкім іншым, еўрапейскім, расійскім, укра інскім. Да таго ж галоўным бар’ерам яшчэ доўга будзе за ставацца моўны.
Кацярына СІЛКОВА, 4 курс
Погляд аптыміста, песіміста і рэаліста
Каб даведацца, якімі мы будзем праз колькі гадоў, да статкова паглядзець на сваіх бацькоў. Наша будучыня заў сёды ў нашым мінулым. Што ж змянілася ў нашай літара туры за апошнія 30 – 40 га доў? На першы погляд, шмат чаго, аднак усе гэтыя змены абумоўлены былі ўсяго двума фактарамі. Першы звязаны з грамадска-палітычнымі зме намі, другі ― з сусветнымі тэндэнцыямі ў развіцці літа ратуры. Спрагназаваць гэтыя фактары складана. Зразумела, што кожная на цыянальная літаратура мае сваю спецыфіку, свае цяжка сці, свае поспехі. Так, калі ў рускай літаратуры ідзе дыску сія, як жа сярод безлічы гла мурна-дэтэктыўных раманаў адшукаць твор, які можа прэ тэндаваць на статус класікі, то ў нас па вядомых прычынах праблема іншая: як знайсці чытача, які возьме ды й па чытае па-беларуску, і для нас зусім неістотна, ці будзе гэта сапраўдная папяровая кніга або раман на нейкім электрон ным носьбіце. Дарэчы, пытан не, ці здолее выжыць кніга ў сваёй звычайнай форме ў эру камп’ютэрных тэхналогій, на мой погляд, такое ж недарэч нае як пытанне, ці не знікне тэатр ва ўмовах існавання тэлебачання. Канечне, кніга, звычайная папяровая кніга, за станецца, таму што нармальны пісьменнік будзе заўсёды ма рыць, каб яго шэдэўр не пата нуў недзе ў вялікай павуціне, а існаваў рэальна на паліцы, быў бы часткай гэтага рэальнага складанага свету, а не часткай сусветнай інфармацыі.
Што ж тычыць канкрэтных прагнозаў, то я маю тры вер сіі.
Аптымістычная, амаль што утапічная. Беларуская літаратура будзе перажываць сапраў дны бум, бо на беларускай мове пачнуць пісаць усё: ад інструкцый на асвяжальніках паветра, нізкапробных дэтэк тываў і кулінарных кніг да вы сокай, незразумелай большай частцы чытачоў літаратуры. Версія малаверагодная, аднак такая жаданая, што хочацца за раз жа сесці і напісаць іраніч ны дэтэктыў для нейкай хатняй гаспадыні. Няхай такі твор і не пакіне следу ў гісторыі, аднак сваю маленькую, але важную місію ён усё ж такі выканае.
Песімістычная. Рускамоўная беларуская літаратура стане ключавой з’явай у нашай літа ратуры. Адпаведна беларуская літаратура будзе развівацца ў кантэксце рускай літаратуры. На шчасце, таксама версія ма лаверагодная. Заўсёды зной дзецца свой Багушэвіч, які вы цягне літаратуру на ўзровень Купалы і Багдановіча.
Рэалістычная. Асабліва нічо га не зменіцца. З’явіцца нейкі новы постпостмадэрн, які ста рэйшае пакаленне будзе лаяць, а малодшае ўсхваляць. Магчыма, на іншы ўзровень выйдзе літара тура, дзякуючы кіно. Паколькі экранізацыя ― гэта заўсёды паспяховая рэклама кнізе, то і літаратары будуць імкнуцца стварыць нейкія “кіношныя”, экспартныя творы. Несумненна, з’явіцца і новая класіка. Зразу мела, што не ўсе сённяшнія тво ры вытрымаюць іспыт часам. На мой погляд, будуць актуаль нымі праз 30 – 40 гадоў творы Ю. Станкевіча, бо, з аднаго бо ку, ад іх не вее нафталінам (і з боку зместу, і з боку формы), а з другога ― яны захоўваюць традыцыйны зварот да агульна чалавечых каштоўнасцей. З па этаў папоўніць невычарпальную скарбніцу беларускай літарату ры А. Хадановіч, якога вельмі хочацца параўнаць з М. Багда новічам (нават прозвішчы су гучныя), і не столькі па ўзроўні паэтычнага таленту, колькі па незвычайнай здольнасці вына ходзіць нешта новае. Думаю, што квіток у будучыню не атры мае жаночая паэзія (В. Трэнас, Т. Сівец, М. Мартысевіч і інш), бо кактэйль з напускной, штуч най інтэлектуальнасці і жаночай эмацыянальнасці наўрад ці каго зацікавіць у будучым.
Адно можна спрагназаваць дакладна: у беларускай літа ратуры ёсць будучыня, а гэта ўжо сам па сабе неблагі пра гноз для нас, беларусаў.
Таццяна ШЫШОВА, 5 курс__
|
|
|